Адкрытая хрысціянская акадэмія (АХА) – гэта адукацыйны праект евангельскіх супольнасцей з Украіны і Беларусі, які накіраваны на распаўсюджванне цэласнага біблійнага светапогляду ў інтэлектуальнай і сацыяльнай сферы, пашырэнне гуманітарных ведаў і стварэння нэтворкінгу ў хрысціянскіх супольнасцях дзеля рэалізацыі практычных праграм, якія ўвасабляюць хрысціянскія каштоўнасці ў розных аспектах жыцця.
2 лістапада 2023 года
прэзентацыйнае відэа на ўкраінскай мове
Праект АХА пакліканы знайсці адказы на выклікі сучаснасці як нацыянальныя, так і глабальныя.
Асноўны акцэнт робіцца на фармаванні хрысціянскай інтэлігенцыі, здольнай распаўсюджваць акадэмічныя гуманітарныя веды, якія ўплываюць на культуру і нацыянальныя працэсы. Праект павінен дапамагчы маладой евангельскай Царкве, якая толькі пачынае фармаваць свае ўласныя інстытуты для дыялогу з грамадствам, не ісці па леваліберальным шляху, але закласці трывалую аснову біблійнага светапогляду і традыцыйнай хрысціянскай сістэмы каштоўнасцей.
Канчатковай мэтай праграм АХА з’яўляецца стварэнне лакальных сетак сярод хрысціян розных канфесій, якія сістэматычна ажыццяўляюць праекты хрысціянскага ўплыву на грамадства.
Фармаванне гэтых сетак ажыццяўляецца праз адукацыю і ўзаемадзеянне актыўных хрысціян. Ключавым фактарам фармавання такіх сетак з’яўляецца падрыхтоўка лідараў, якія здольныя спалучаць цэласны біблійны светапогляд, прафесіяналізм і хрысціянскі характар.
Мэту АХА можна адлюстраваць у трох пунктах:
Павышэнне ўзроўню ведаў і фармаванне цэласнага біблійнага светапогляду ў грамадскай сферы сярод евангельскіх хрысціян, а таксама матывацыя да выканання хрысціянскай місіі ў публічнай сферы.
Фармаванне новай катэгорыі хрысціянскіх служыцеляў, якія як прафесіяналы ў сваёй галіне (адукацыя, сродкі масавай інфармацыі, палітыка, мастацтва і г.д.) усвядомлена рэалізавалі б сваё пакліканне – несці хрысціянскую праўду ў розныя сферы грамадскага жыцця.
Дапамога пастарам і хрысціянскім лідарам у працы з інтэлігенцыяй і грамадскаактыўнымі людзьмі. Гуманітарная адукацыя для пастараў і царкоўных дзеячаў.
Вызначальным фактарам функцыянавання АХА з’яўляецца супрацоўніцтва і цеснае партнёрства з Нацыянальным універсітэтам «Астрожская акадэмія» – першым універсітэтам ва Усходняй Еўропе, Spring Arbor University (ЗША), а таксама іншымі кансерватыўнымі ўніверсітэтамі, зацікаўленымі ў знешніх адукацыйных праграмах.
Да выкладчыкаў Адкрытай хрысціянскай акадэміі плануецца далучыць выкладчыкаў амерыканскіх хрысціянскіх універсітэтаў, а таксама ўкраінскіх і беларускіх, у тым ліку Нацыянальнага акадэмічнага ўніверсітэта «Астрожская акадэмія», Універсітэта Spring Arbor (Мічыган) і вядомых хрысціянскіх лідараў з Заходняй і Усходняй Еўропы.
Па заканчэнні 7 месяцаў навучання студэнты атрымліваюць міжнародны сертыфікат ад Астрожскай акадэміі і Універсітэта Spring Arbor.
Праект Адкрытай Хрысціянскай Акадэміі ініцыяваны служэннем Усходнееўрапейская Рэфармацыя. Дзейнасць служэння Ўсходнеэўрапейская Рэфармацыя, а таксама Ўсходнеэўрапейскага лідарскага форуму, абапірацца на выразную светапоглядную парадыгму, якую мы акрэслілі ў «10 пастулатах біблійнага светапогляду ў публічнай сферы»: