Сістэма навучання

Структура курсав, графік навучання, тэставанне

ФУНКЦЫЯНАВАННЕ АДКРЫТАЙ ХРЫСЦІЯНСКАЙ АКАДЭМІІ

Мэта навучальных праграм акадэміі – фармаванне лідараў, здольных рэалізаваць праекты, накіраваныя на тое, каб зрабіць грамадскае жыццё больш хрысціянскім. Гэта фармаванне лідараў, якія адначасова з’яўляюцца мыслярамі і актывістамі – эрудыраванымі людзьмі, здольнымі да інтэлектуальнага і ідэалагічнага аналізу і прымянення сваіх ведаў у практычных праектах.

Большасць курсаў шматпрофільныя: лекцыі аб’ядноўваюць веды па філасофіі, тэалогіі, гісторыі,паліталогіі, сацыялогіі, культуралогіі і іншых гуманітарных дысцыплінах, а таксама менжменту. Усе яны выкладаюцца з хрысціянскага пункту гледжання.


СІСТЭМА НАВУЧАННЯ

У 2021 – 2022 годзе прапануецца 7-месячная праграма, арыентаваная на фарміраванне хрысціянскага светапогляду і набыццё базавых ведаў з розных гуманітарных дысцыплін, неабходных для эфектыўнай дзейнасці ў публічнай сферы.

Сістэма навучання ўключае ў сябе:

  • адзін вебінар на тыдзень
  • дзве відэалекцыі тыдзень
  • чытанне (з тэставым альбо пісьмовым заданнем) адной кнігі на месяц
  • вывучэнне іншых тэкставых і відэаматэрыялаў.

Таксама будуць адбывацца аднадзённыя суботнія семінары на розныя тэмы і ў розных рэгіёнах краіны.
Улетку прапануецца 7-дзённая лідарская школа.

Запланаваны запуск
Адкрытай
Хрысціянскай Акадэміі

03 . 11
трэцяга лістапада
2022
ГОДА


Праграма АХА на 2021-2022 навучальны год

Прагледзець

ПЕРСПЕКТЫВЫ БУДУЧАГА РАЗВІЦЦЯ

Пасля завяршэння першага курса запланавана двухдзённая канферэнцыя ў Астрожскай акадэміі на пачатку чэрвеня. Студэнты, якія хочуць працягнуць навучанне ў наступным годзе (восень 2022 г.), выбіраюць адзін з даступных нэтворкаў на пачатку года і працягваюць вучобу на працягу наступных 7 месяцаў. На працягу другога года будзе павялічвацца акцэнт на навучанне, звязанае з практычным кіраваннем праектамі.

Нэтворкі не спыняюць існавання пасля заканчэння семестра, але працягваюць заставацца натуральным дынамічным асяроддзем для аднадумцаў дзеля партнёрства і сінэргіі ў хрысціянскіх праектах, якія адбываюцца сістэматычна.


Навучанне ў АХА прадугледжвае унясенне добраахвотнага ахвяравання.

Само навучанне праходзіць з дапамогай спецыяльнай анлайн-платформы, а таксама сэрвісу Zoom для правядзення вэбінараў і групавых дыскусій. Каманда HVA дае ўсе неабходныя інструкцыі па выкарыстанні адукацыйных інструментаў і забяспечвае тэхнічную падтрымку падчас курса.