Мы зрабілі ўсё, каб нашыя студэнты вучыліся ў найлепшых выкладчыкаў, прафесіяналаў сваёй справы, сярод іншага, топавых сусветных апалагетаў і мысляроў.
У межах супрацоўніцтва да выкладання ў АХА залучаныя дасведчаныя прафесары і дацэнты Нацыянальнага універсітэта «Астрожская акадэмія», каб даць студэнтам салідны фундамент гуманітарных ведаў у розных сферах. Акрамя пазначаных вышэй, у праграме будуць выкладаць хрысціянскія лідэры і вядучыя эксперты.