Габрыэла Кубі (Gabriele Kuby) – нямецкая пісьменніца, сацыёлаг і міжнародная дакладчыца на тэму глабальнай сэксуальнай рэвалюцыі і хрысціянскай духоўнасці.
Вывучала сацыялогію ў Свабодным універсітэце Берліна і Канстанцы (Германія), дзе атрымала ступень магістра.
Яе навяртанне да веры ў 1997 годзе адкрыў ёй вочы на небяспеку сэксуальнай рэвалюцыі. Першы крытычны аналіз гендэрнай ідэалогіі з’явіўся ў 2006 годзе.
Габрыэла Кубі выдала 15 кніг. «Глабальная сэксуальная рэвалюцыя – знішчэнне свабоды ў імя свабоды» перакладзена на 16 моў. Папа Бэнэдыкт XVI назваў яе «адважнай ваяўніцай супраць ідэалогій, якія ў канчатковым выніку прыводзяць да знішчэння чалавека».