Брус Андэрсан – доктар філасофіі, заснавальнік і кіраўнік Міжнароднай тэалагічнай адукацыйнай сеткі (ITEN), якая існуе для надання рэсурсаў і дапамогі мясцовым служыцеляў у стварэнні і падтрымцы цэнтраў тэалагічнага і лідэрскага развіцця сярод краін, якія не дасягнуты Евангеллем. Ён таксама з’яўляецца заснавальнікам і прэзідэнтам Інстытута Рэфармацыі, які займаецца Усходняй Еўропай, культура якой была пазбаўлена біблейскіх прынцыпаў дзесяцігоддзямі сацыялістычнага і камуністычнага кіравання.
У 2015 г. атрымаў ступень доктара навук (гістарычная тэалогія), абараніўшы дысертацыю па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Брус Андэрсан – пастар з 16-гадовым стажам.
З 1990-х гадоў ён рэгулярна служыў і выкладаў у Еўропе, Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы з мэтай падрыхтоўкі хрысціянскіх лідэраў да служэння ў грамадскай сферы. Ён апублікаваў некалькі акадэмічных прац і з’яўляецца сааўтарам перакладу на рускую мову кнігі “Стражи на стенах” (разам са Стэфанам Макдаўэлам і Маркам Білайзлам).
Разам з жонкай Элі маюць чацвёра дзяцей і чацвёра ўнукаў. Яны жывуць у горадзе Саффолк, штат Вірджынія, ЗША.