Оз Гінес (Os Guinness) – пісьменнік і сацыяльны крытык. Мае ступень бакалаўра ў Лонданскім універсітэце, доктар сацыяльных навук у каледжы Oriel, Оксфард.
Быў аўтарам, рэдактарам больш за 30 кніг, у тым ліку «Прарочая несваечасовасць: выклік ідалу актуальнасці», «Час праўды», «Самагубства свабодных людзей». Некалькі яго кніг рэкамендаваны ўсім хрысціянскім навукоўцам, якія ў цяперашні час не даступны на беларускай мове: «The Call», «Fit Bodies», «Fat Minds», «Fool’s Talk: Recovering the Art of Christian Persuasion», «Renaissance: The Power of the Gospel However Dark the Times», «Impossible People: Christian Courage and the Struggle for the Soul of Civilization».
Оз Гінес быў вядучым распрацоўшчыкам Глабальнай хартыі сумлення, якая была апублікавана ў Еўрапейскім парламенце ў 2012 годзе. Оз выступаў у многіх найбуйнейшых універсітэтах свету, а таксама ўдзельнічаў у палітычных і бізнес-канферэнцыях па ўсім свеце.
Ён жыве са сваёй жонкай Джэні ў Вашынгтоне, акруга Калумбія.