Віталь Лебядзюк – дэкан факультэта палітыка-інфармацыйнага мэнэджменту Нацыянальнага ўніверсітэта «Астрожская акадэмія», дацэнт кафедры паліталогіі.
Акрамя таго, эксперт Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці вышэйшай адукацыі, эксперт Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі і навукі Украіны, эксперт Цэнтра палітычных даследаванняў Нацыянальнага універсітэта Астрожскай акадэміі і вядучы (разам з Дзмітрыем Шаўчуком) навукова-папулярнай праграмы «Тэорыя ўсяго» на «Украінскім радыё Роўна».
Аўтар навуковай манаграфіі («Навуковае даследаванне выбарчага працэсу ва Украіне») і шматлікіх артыкулаў, сярод якіх: «Дынаміка партыйнай канкурэнцыі ва Украіне: параўнальны аналіз вынікаў выбараў на рэгіянальным і нацыянальным узроўнях», «Протапартыі, квазіпартыі ці палітычныя партыі ва Украіне» (у сааўтарстве з А. Гамянюком), «Каэфіцыенты сувязі ў даследаваннях электаральных паводзін» і г.д.