Уэйн Грудэм (Wayne Grudem) – прафесар тэалогіі і біблейскіх даследаванняў у семінарыі «Фенікс» (Арызона, ЗША), евангельскі тэолаг і пісьменнік. Ён выпускнік Гарварда (бакалаўр эканамічных навук), Вестмінстэрскай духоўнай семінарыі і Кембрыджскага ўніверсітэта (доктар філасофіі).
Працаваў прэзідэнтам Евангельскага багаслоўскага таварыства (1999), быў членам Камітэта па наглядзе за перакладам Бібліі на ангельскую мову (English Standard Version) і быў галоўным рэдактарам ESV Study Bible.
Уэйн Грудэм напісаў больш за 20 кніг, у тым ліку: «Сістэматычнае багаслоўе», «Дар прароцтва ў Новым Запавеце і сёння», «Бізнес на славу Божую», «Палітыка паводле Бібліі», «Беднасць нацый: стабільнае рашэнне» (з Бары Асмус). Грудэм – сузаснавальнік і былы прэзідэнт Савета па біблейскай мужнасці і жаноцкасці. Ён таксама рэдагаваў (разам з Джонам Пайперам) «Аднаўленне біблейскай мужнасці і жаноцкасці», (якая ў 1992 г. была названа «Кнігай года» выданнем «Christianity Today»).