Джон Ленакс (John Lennox) – заслужаны прафесар матэматыкі Оксфардскага ўніверсітэта, доктар навук і доктар філасофіі, вядомы хрысціянскі апалагет. Ён з’яўляецца сусветна вядомым прамоўцам на скрыжаванні навукі, філасофіі і рэлігіі.
Джон Ленакс – аўтар больш за 70 навуковых публікацый і артыкулаў, а таксама кніг, якія даследуюць узаемасувязь навукі і хрысціянства, у тым ліку: «Дзе Бог у свеце каранавіруса?», «Ці можа навука ўсё растлумачыць?», «Светапогляд», «Чалавек і яго светапогляд», «Хрысціянства: опіум або ісціна».
Ён удзельнічаў у публічных дэбатах з такімі вядомымі атэістамі, як Рычард Доўкінс, Крыстафер Гітчэнс і Пітэр Зінгер.
Падчас дэбатаў з Рычардам Докінзам, Ленакс паддаў крытыцы ягоныя погляды, выказаныя ў кнізе «Бог як ілюзія». Дэбаты трансляваліся мільёнам людзей па ўсім свеце.
Маюць з жонкай Салі трох дзяцей і дзевяць унукаў.