7-месячны Анлайн-курс ад Адкрытай Хрысціянскай Акадэмі
для беларусаў замежжа
Мова навучання: украінская, беларуская
Адкрытая хрысціянская акадэмія (АХА) — адукацыйны праект, накіраваны на распаўсюджванне цэласнага біблійнага светапогляду і фармаванне грамадскіх лідараў. АХА – гэта месца, дзе вы можаце знайсці аднадумцаў для рэалізацыі розных праектаў грамадскай сферы, якія ўвасабляюць біблейскія каштоўнасці ў розных аспектах жыцця, спрыяюць аднаўленню Украіны і вызваленню Беларусі.
Асаблівай перавагай з’яўляецца першакласны ўзровень выкладчыцкага складу Адкрытай Хрысціянскай Акадэміі. У шэраг выкладчыкаў праграмы АХА – уваходзяць лепшыя сусветныя апалагеты і хрысціянскія мысляры, аўтары дзясяткаў бестселераў:
Беларускае і ўкраінскае крыло выкладчыкаў АХА таксама складаецца з прафесіяналаў, многіх найбольш уплывовых хрысціянскіх лідэраў Усходняй Еўропы і дасведчаных выкладчыкаў, у прыватнасці з Астрожскай акадэміі. Таксама для нас важна запрашаць на праграму практыкаў, якія расказваюць пра свой досвед і натхняюць слухачоў на практычныя дзеянні.
У курсе «Царква ў дыяспары» галоўным партнёрам з’яўляецца Інстытут дыяспары, які знаходзіцца пры Нацыянальным універсітэце «Астрожская акадэмія».
Пасля заканчэння 7-месячнага навучання студэнты атрымліваюць сертыфікат Астрожскай акадэміі і праекта Адкрытая Хрысціянская Акадэмія.
I. Дыяспара ў Бібліі і двайная ідэнтычнасць. Эміграцыйная Статыстыка. (лістапад)
II. Духоўныя, псіхалагічныя і сацыяльныя праблемы эмігранта (снежань)
III. Пастырскія выклікі Царквы ў эміграцыі. (студзень)
IV. Місійнае вымярэнне Царквы ў дыяспары. (люты)
V. Дыяспара і радзіма (сакавік)
VI. Дыяспара і новая радзіма (красавік)
VII. Прэзентацыя паспяховых праектаў для дыяспары. (травень)
Магчымая аплата часткамі: