7-месячны Анлайн-курс ад Адкрытай Хрысціянскай Акадэмі
для беларусаў
Мова навучання: украінская, беларуская
Адкрытая хрысціянская акадэмія (АХА) — адукацыйны праект, накіраваны на распаўсюджванне цэласнага біблійнага светапогляду і фармаванне грамадскіх лідараў.
АХА – гэта месца, дзе вы можаце знайсці аднадумцаў для рэалізацыі розных праектаў грамадскай сферы, якія ўвасабляюць біблейскія каштоўнасці ў розных аспектах жыцця, спрыяюць аднаўленню Украіны і вызваленню Беларусі.
Асаблівай перавагай з’яўляецца першакласны ўзровень выкладчыцкага складу Адкрытай Хрысціянскай Акадэміі. У шэраг выкладчыкаў праграмы АХА – уваходзяць лепшыя сусветныя апалагеты і хрысціянскія мысляры, аўтары дзясяткаў бестселераў:
Беларускае і ўкраінскае крыло выкладчыкаў АХА таксама складаецца з прафесіяналаў, многіх найбольш уплывовых хрысціянскіх лідэраў Усходняй Еўропы і дасведчаных выкладчыкаў, у прыватнасці з Астрожскай акадэміі. Таксама для нас важна запрашаць на праграму практыкаў, якія расказваюць пра свой досвед і натхняюць слухачоў на практычныя дзеянні.
Пасля заканчэння 7-месячнага навучання студэнты атрымліваюць сертыфікат Астрожскай акадэміі і праекта Адкрытая Хрысціянская Акадэмія.
1. Хрысціянства як светапогляд (лістапад)
2. Свет ідэй і яго ўплыў на паўсядзённае жыццё (снежань)
3. Глабальныя выклікі сучаснасці і адказ на іх (студзень)
4. Абраныя пытанні беларускай гісторыі (люты)
5. Хрысціянскі ўплыў на нацыятварэнне (сакавік)
6. Палітычная і медыйная граматнасць у сучасных умовах (красавік)
7. Хрысціянская апалагетыка: пастаяннае развіццё хрысціянскага служыцеля, арыентаванага на грамадскую сферу (травень)
Спецыялізаваныя курсы прадугледжваюць прагляд запісаў лекцый, апрацоўку кніг і дадатковых матэрыялаў, якія замацоўваюцца здачай тэстаў. Таксама могуць праводзіцца анлайн-сустрэчы ў Zoom для ментарынгу і падобных мерапрыемстваў.
Магчымая аплата часткамі: